Кожны год 22 студзеня жыхары нашага раёна збіраюцца ў вёсцы Зінякі, каб аддаць даніну пашаны людзям, чые жыцці раптоўна абарваліся тут 80 гадоў таму. 22 студзеня 1944 года нацысцкія карнікі зажыва спалілі 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў навакольных вёсак. Той прыклад нечалавечай жорсткасці і лютасці не можа даць нам спакою і праз 80 гадоў. У гэты дзень да мемарыяла ў Зіняках прыехалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь. Прыехалі для таго, каб захоўваць памяць аб тых жудасных падзеях, якія балюча адбіліся на шматлікіх пакаленнях нашага народа. Жалобны мітынг пачаўся з тэатралізаванай харэаграфічнай кампазіцыі “Памяці нашай боль”. У цэнтры пастаноўкі апынуліся вясёлыя дзеці, якія бестурботна гулялі, смяяліся і марылі аб светлым будучым, якому, на жаль, не было наканавана збыцца. Смерць і чорныя клубы дыму паўсталі над іхнімі хаткамі. Нікога з прысутных не пакінуў абыякавым гэты сімвалічны ўступ… Як адзначыла рэжысёр кампазіцыі Наталля Лукіна, т
Боль, які не сціхае праз пакаленні. Жалобны мітынг прайшоў у памяць аб нявінна загінуўшых жыхарах вёскі Зінякі
23 января 202423 янв 2024
3
2 мин