Сапраўднае свята шчодрых дароў восені адбылося сёння ў Шчучыне. З самай раніцы, а хто ўжо і з учарашняга вечара, займалі ўдзельнікі кірмашу месцы ўздоўж вуліцы Леніна. А тавару было столькі, што проста вочы разбягаліся: на любы колер, густ, памер і аб'ём. На традыцыйным восеньскім кірмашы ў Шчучыне садавіну, гародніну, кветкі, саджанцы, зерне і многае іншае прапаноўвалі пакупнікам сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, фермеры і вяскоўцы нашага раёна, а таксама розных населеных пунктаў вобласці. – А мы свой тавар ужо распрадалі, – радуюцца дзяўчаты з СВУ "Пратасаўшчына", якія прывезлі на кірмаш восем тон азімай пшаніцы. – Кошт 40-кілаграмовага мяшка – 18 руб. 40 капеек. Разабралі літаральна за некалькі гадзін. Хутка рэалізавалі пшаніцу і прадстаўнікі ААТ "Орля" – у іх было тры тоны. Крыху меншым попытам карыстаўся ячмень, але і на яго знаходзіўся свой пакупнік. Добра ішоў гандаль у вяскоўцаў з Ражанкі, якія прадавалі сваю ўласную гародніну: напрыклад, бульбу "Скарб" яны прапаноўвал
І на шчодрым кірмашы накупілі ад душы! У Шчучыне прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш
9 октября 20239 окт 2023
2
3 мин