Добраўпарадкаваннем сёлета трэба займацца на больш якасным узроўні, упэўнены прадстаўнікі сельвыканкама. Таму праведзена абследаванне населеных пунктаў і распрацаваны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі.
Ужо зараз за кошт Капыльскай ЖКГ вядуцца работы па выдаленні аварыйных дрэў (усяго 45 шт.) і ўборцы зараснікаў на грамадзянскіх могілках у аг. Старыца і в. Карзуны. Усе актыўна ўключаюцца ў працу па навядзенні парадку на зямлі. Работнікі сельвыканкама арганізавалі суботнік: у в. Слабада-Кучынка па вул. Савецкай высеклі параснік і прыбралі смецце. У рамках запланаванага суботніка ў красавіку будуць праведзены работы па ўборцы пакінутых галін на грамадзянскіх могілках. Зараз работнікамі ўстаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, право-дзяцца работы па навядзенні парадку на сваіх прылеглых тэрыторыях. Працягваецца актыўная прафілактычная работа ў жылым сектары, накіраваная на зніжэнне колькасці пажараў і павышэнне інфармаванасці насель