Найти в Дзене

Касцёлы Беларусі. Астравецкі раён. Варняны. Касцёл Святога Юрыя

А мы зноў працягваем наша падарожжа па Астравецкаму раёны. На гэты раз допіс будзае аб Варнянах. Гэта невялікі гарадок усяго ў 20 кіламетрах ад Астраўца.

Варняны хаця і невялікія, але ім ужо болей за 600 лет і яны маюць вельмі багатую гісторыю. Годам заснавання Варнян лічыцца 1391 год. Таксама Варняны раней мелі розныя назвы: у XIV ст. яны называліся Касакоўшчынай, пасля Сільвестраўшчынай і належалі князям Сангайлам. Менавіта Сангайлы і пабудавалі ў Варняных першы драўляны Касцёл. Адбылося гэта ў 1462 годзе. Дзякуючы новай пабудове Варняны атрымалі статус мястэчка.

Пасля Сангайлаў гаспадарамі Варнян на працягу часу становіліся розныя вялікалітоўскія шляхецкія роды пакуль уладаром не стаў Ян Абрамовіч.

Радавы герб Абрамовічаў  "Jastrzębiec"
Радавы герб Абрамовічаў "Jastrzębiec"

Ян Абрамовіч быў вядомым дзяржаўным дзеячам Вялікага Княства Літоўскага, пісьменнікам і рэфарматарам...а яшчэ ён быў кальвіністам. Таму ў хуткім часе ў Варнянах з'явіўся кальвінскі збор, а разам з ім школа і бальніца. Усе яны прастаялі ў Варнянах да XVII стагоддзя.

У 1602 годзе Ян Абрамовіч памёр і Варняны перайшлі да яго сына Мікалая, які быў генералам артылерыі ў арміі Вялікага Княства Літоўскага займаў розныя дзяржаўныя пасады і працаваў нават дыпламатам. Але не забываў Мікалай Абрамовіч і пра Варняны. Так, напрыклад, у 1640 годзе ён павялічыў фундуш Касцёлу ў гэтым мястэчку.

Але ў 1651 годзе яго не стала і мястэчка Варняны перайшло да яго сына Самуэля. Самуэль пасля смерці бацькі Самуэль перайшоў у каталіцтва і ў хуткім часе кальвінскі збор у Варнянах, які быў закладзены дзедам Самуэля, быў зачынены. А 19 жніўня 1654 года Віленскі біскуп Юрый Тышкевіч надай прывелей, згодна якому Самуэль атрымаў калятарскія правы  на касцёлы ў мястэчках Варняны і Кабыльнік, на іх аднаўленне і ўпрыгожванне.

Віленскі біскуп Юрый Тышкевіч
Віленскі біскуп Юрый Тышкевіч

У весь гэты час у Варнянах дзейнічаў драўляны каталіцкі храм. Вядома, што драўляны будынак з часам прыхадзіў у заняпад і першым хто вырашыў пабудаваць на яго месцы новы мураваны Касцёл быў стрыечны брат Самуэля Андрэй Абрамовіч. Ён распчаў будоўлю, але скончыць яе не паспеў, бо памёр у 1763 годзе. Тады правы на мястэчка перайлі да яго брата віленскага ваяводы і суддзі земскага Юрыя Абрамовіча. Дзякуючы яго жонкі Марыяне, якая была вельмі набожнай жанчынай, Юрый працягнуў справу свайго брата па будаўніцтву Касцёла. Але ён здолеў узвесці мураваныя сцены, бо узімку 1766-1767 гадоў неўзабаве памёр.

Пасля смерці мужа будаўніцтва храма працягнула яго жонка Марыяна. Акрамя Касцёла Марыяна Абрамовіч таксама пабудавала на месцы старой сядзібы новую, якая на працягу другой паловы XVIII і першай паловы XIX стагоддзя лічылась адной з самых прыгожых ва ўсём Віленскам крае

Касцёл Святога Юрыя і сядзіба Абрамовічаў на карцінах Напалеона Орды
Касцёл Святога Юрыя і сядзіба Абрамовічаў на карцінах Напалеона Орды

Але вернемся да будынка новага Касцёл. Яго архітэктарам быў вядомы віленскі архітэктар Аўгуст Касакоўскі, які працаваў у Вільне, пабудаваў палац Тышкевічаў у Валожыне і таксама пабудаваў Касцёл Святых Космы і Дам'яна ў Астраўцы.

-5

Будаўніцтва новага храма, якім кіраваў Аўгуст Касакоўскі было скончана ў 1767 годзе. А 28 кастрычніка Віленскі дапаможны Біскуп Томаш Ігнацы Зянковіч асвяціў новую святыню. Галоўны акцэнт новага храма быў зроблены на велічным двух вежавым фасадзе , які выступае за межы асноўнага будынка.

-6

У самым цэнтры Касцёла, каля алтара, размешчаны абразы "Ушэсце" і "Святы Ян Непамуцкі", якія былі выкананы вучнямі вядомага жывапісца Сымона Чэхавіча і перададзеныя ў Варняны з Віленскага Касцёла Святога Казіміра.

-7

Таксама трэба адзначыць, што Марыяна Абрамовіч, якая больш за сорак гадоў свайго жыцця аддала Варнянам і дзякуючы яе намаганням і быў пабудаваны гэты храм была пахавана пад парогам Касцёла.

З 1880 года па 1909 гады Касцёл падлягаў рэканструкцыі і некаторы час не дзейнічаў.

На уваходам на тэрыторыю храма ёсць надпіс  "Bóg Cię widzi", што перакладаецца на беларукую мову як  "Пан вас бачыць"
На уваходам на тэрыторыю храма ёсць надпіс "Bóg Cię widzi", што перакладаецца на беларукую мову як "Пан вас бачыць"
Фігурка анёла на тэрыторыі Касцёла
Фігурка анёла на тэрыторыі Касцёла
Крыжовы шлях Езуса Хрыста паказаны на барэльефах вакол Храма.
Крыжовы шлях Езуса Хрыста паказаны на барэльефах вакол Храма.
Барэльефы размешчаны на агароджы Храма
Барэльефы размешчаны на агароджы Храма

У савецкі час, а дакладней пасля другой сусветнай вайны Касцёл быў зачынены. Апошнія запісы ў Касцёле датуюцца 1948 годам, а потым у будынку былога храма захоўвалі збожжа з мясцовага калгаса, а пасля і мінеральныя ўгнаенні. Будынак святыні з часам разбураўся і прыходзіў у заняпад.

Вось так храм выглядаў у савецкі час
Вось так храм выглядаў у савецкі час
-13

Трэба сказаць, што касцёльныя, літургічныя прадметы, абразы, фігуры і ўсё, што належала Касцёлу, часткова забралі другія парафіі, а ўсё астатняе разрабавалі.  Ад таго часу засталіся толькі фігура “Сэрца Пана Езуса”, якая знаходзілася ў Астравецкім касцёле, і фігура “Пана Езуса бічаванага”, каторая захоўвалася ў Гервяцкім касцёле.

А ў 80-х гадах мінулага стагоддзя будынак пачалі аднавляць, толькі рабілі гэта каб зрабіць у ім пасялковы клуб. Скончылася рэканструкцыя ў 1982 годзе і з гэтага часу будынак былога храму пачаў працаваць як дом культуры Варнян. Храм быў вернуты вернікам толькі ў сакавіку 1990 года.

Таксама яшчэ хочацца дадаць некалькі слоў наконт назвы святыні. Часам можна сустрэць назву як Касцёл Святога Георгія. Уся справа ў тым, што імя Юры гэта вытворнае ад Георгій. А польскі варыянт назвы - Jerzy (Ежы). Вось так і атрымалася, што калі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя храм праходзіў рэгістрацыю, то назву будынка пераклалі па-аднаму, а парафію назвалі па-іншаму.

-14
Пана Марыя на адным з фасадаў храма.
Пана Марыя на адным з фасадаў храма.

А пад канец майго допісу хацелася б яшчэ вам паказаць здымкі двух захаваліся збудаванняў з сядзібы Абрамовічаў. Гэта вежа і вадзяны млын.

Вось так зараз выглядае вежа, якую вы маглі разглядзець на малюнку Напалеона Орды ў пачатку гісторыі.
Вось так зараз выглядае вежа, якую вы маглі разглядзець на малюнку Напалеона Орды ў пачатку гісторыі.
А гэта від на вадзяны млын. Ён захаваўся значна лепш.
А гэта від на вадзяны млын. Ён захаваўся значна лепш.

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.