З традыцыйнага для беларускай зямлі абраду – “Зажынак”- пачалася ўборачная кампанія на Смаргоншчыне. У КСУП «АграСолы» для гэтага сабраліся камбайнёры і вадзіцелі, старшыні гаспадарак і іншыя госці. Павіншаваць хлебаробаў з пачаткам жніва прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік райсяльгасупраўлення Сяргей Мядзвецкас і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук. - Усяго ў раёне неабходна ўбраць звыш 17 тысяч гектараў зерневых, больш 1000 гектараў кукурузы. На дадзены момант увесь парк камбайнаў падрыхтаваны да ўборкі, - падкрэсліў Сяргей Тадэвушавіч. Першы намеснік старшыні райвыканкама пажадаў усім удзельнікам жніва добрага надвор’я, моцнага здароўя, удачы і Божага бласлаўлення. Звяртаючыся да хлебаробаў, Сяргей Кудзеньчук зазначыў, што іх намаганнямі, уменнямі і ведамі маленькае зярнятка ператвараецца ў смачны каравай. Менавіта зараз наступае час паказаць, на што яны здольны. Падчас урачыстасці камбайнёрам і вадзіцелям павязалі чырвоныя і зялёныя стужкі. Па
Раённыя “Зажынкі” далі старт уборачнай кампаніі на Смаргоншчыне
18 июля 202218 июл 2022
2
1 мин