Любую гарбату зраблю табе на нач, Пра глупствы жіццёвыя распавядая: Здзіўленне, усмешка і ціха “Дабранач” – Вось так шчыра, моцна цябе я кахаю. То радасць са мною, то сум свет хапае – У стане любым я быць разам жадаю. Маўчанне самотным з табой не бывае – Прызнаць не баюся, што моцна кахаю. Як раніцай сонца дзень новы вітае, Таксама з табой жвава я пачынаю: Убачу як вецер з акна калыхае І тройчы прамоўлю Кахаю, Кахаю, Кахаю…