У паўзмроку на ложку сядзела маладая жанчына з заплаканымі вачыма. Глядзела на падпаленую свечку і нервова перабірала пальцамі пасмы валасоў. Вочы імкліва бегалі па пакоі… У дзверы ціха пастукалі. Мужчына сярэдніх гадоў падышоў да жанчыны, паклаў руку на плячо і прашаптаў: У цябе нарадзілася мёртвае дзіця, мілая… ⠀ Чытайце пост пра Францішку Уршулю Радзівіл – першую жанчыну-драматурга на сучаснай Беларусі! Францішка з дзяцінства захапілася мастацтвам. Вывучыла некалькі замежных моваў, пісала вершы. Творчая дзяўчына выйшла замуж позна - у 20 гадоў. Жаніх Міхал Радзівіл Рыбанька ні разу не бачыў нявесты, таму дамовіўся пра сустрэчу. У першы раз не атрымалася, бо дзяўчына выпадкова высыпала на грудзі гарачае вуголле. У другі раз Міхалу разбалелася галава. ⠀ Нарэшце пане прыехаў да нарачонай, але ў пацёмках прыняў за нявесту іншую жанчыну - цяжарную. Пасля яму паказалася, што нявеста касая. Усю ноч магнат не спаў, шкадаваў сябе. На наступны дзень убачыў Францішку Уршулю і ўсміхнуўся. Яна