У сярэдзіне ліпеня адбылося свята вёскі Васюкі. Яно сабрала мясцовых жыхароў, артыстаў, а таксама тых, хто так ці інакш звязаны з гэтым куточкам Смаргоншчыны. Падчас свята госці прыгадалі гісторыю сваёй вёскі, успомнілі самыя яскравыя яе старонкі. Сёння ў вёсцы 32 жылыя дамы, пражываюць 62 чалавекі. У 2004 годзе тут налічвалася 95 жыхароў. А больш за 100 год таму – у 1893 годзе жыхароў было амаль 200. У 1905 годзе існавалі дзве вёскі Васюкі. У іх пражывалі 283 чалавекі, ім належалі 463 дзесяціны зямлі. Паблізу размяшчаўся аднайменны фальварак, уладальнікі якога мелі 143 дзесяціны зямлі. Менавіта ў ваколіцах вёскі Васюкі Вялікая Айчынная вайна пачалася для Смаргоншчыны. Там, дзе цяпер стаіць помнік, абарону трымалі курсанты Вільнюскага пяхотнага вучылішча. Усе байцы загінулі ў няроўным баі з ворагам. Сёння вядомыя імёны толькі траіх з іх: маёр Раўгле, капітан Луня і старэйшы лейтэнант В. Рымас. Імёны гэтых воінаў увекавечаны на памятнай шыльдзе, якая замацаваная на помніку. Мясцовыя жых