Найти тему

"2 кастрычніка 1991 г"

2 кастрычніка 1991 г. беларусы ЗША ўрачыста перадалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг прадстаўніцтву Беларусі пры ААН для афіцыйнага выкарыстання. Дэлегацыю беларуска-амерыканскай моладзі прыняў амбасадар Рэспублікі Беларусь Генадзь Бураўкін.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку ў сувязі з удзелам у паседжанні Генеральнай асамблеі ААН, а таксама старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання Антон Шукелойць.