Найти тему

"Настаў час для другой часткі Telegram-ботаў паводле МКБ! 5 ботаў для Telegram, якія будуць карасны беларусам"

Настаў час для другой часткі Telegram-ботаў паводле МКБ!
5 ботаў для Telegram, якія будуць карасны беларусам. Частка II.

1️⃣ @Lacinkabot - З дапамогай гэтага бота, вы зможаце пісаць на лацініцы без усялякіх цяжкасцей;

2️⃣ @WhatToDo112Bot - Што рабіць, калі? Бот-памочнік з парадамі ад МНС. Спадзяемся, што ён вам ніколі не будзе патрэбны, але ведаць што рабіць у надзвычайных сітуацыях усё роўна трэба;

3️⃣ @BYNgo_bot - Бот сэрвісу Webpay, які дазваляе аплаціць мабільную сувязь, інтэрнэт, штрафы ДАІ ці папоўніць электронны кашалёк.

4️⃣ @truthorliebot - Выдатны спосаб прабавіць час на працы – пагуляць з гэтым ботам у «праўду ці хлусню». Гэта гульня будзе і ў наступным боце, але там няма таймера 😉;

5️⃣ @kinomanbot - Гэты бот раіць, што паглядзець сёння вечарам. Там ёсць шмат кіно і серыялаў, а таксама бот можа паказваць апошняе на торэнтах у добрай якасці і там ёсць гульня “Адгадай кіно”.

Тут можна азнаёміцца з нашай першай часткай і да, бот @BelazarBot пакуль не працуе, як толькі пачне працаваць, мы аб гэтым паведамім.
Як заўсёды ставім 👍, распавядаем сябрам і мы ў хуткім часе зробім новую частку, дзе будзе шмат чаго цікавага, абяцаем 🙃