Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Евгений Гладков

"Кіраўніцтва МНС Беларусі, аказваецца, вельмі занятае ліквідацыяй уцечак"

"Кіраўніцтва МНС Беларусі, аказваецца, вельмі занятае ліквідацыяй уцечак"

Кіраўніцтва МНС Беларусі, аказваецца, вельмі занятае ліквідацыяй уцечак. Што праўда, не столькі небяспечных рэчываў, колькі інфармацыі, якая кампраметуе гэтае кіраўніцтва. З гэтай мэтай нават арганізавалі «маніторынг сацыяльных сетак» супрацоўнікаў.

- Гэта азначае, што ў любога ратавальніка ў любы момант начальства можа запатрабаваць тэлефон і праверыць усю перапіску, – распавёў нам адзін з афіцэраў МНС. – Нават лагіны і паролі ад асабістых акаўнтаў неабходна выдаць – інакш будуць непрыемнасці аж да непрацягнення кантракту.

А яшчэ супрацоўнікаў прымушаюць выпісваць ведамасныя выданні – «Служба спасения» ды «Юный спасатель» (апошняе – наагул дзіцячае). І потым правяраюць справаздачы тэрытарыяльных падраздзяленняў па зводках «Белпошты». Крый божа не супадзе. Сведчанне таму – крыху заляжалы, але ад гэтага не менш актуальны дакумент.