Найти тему
Мае фэнтэзі казкі.

Як пазнаёміўся з феяй. Ч -5

Пара заканчваць знаёмства з феяй. У замку здолелі стварыць практычна такі інтэр'ер спальні, як дома. Нават кубачак з напоямі паставілі на выпадак, што захочацца папіць. Раніцай ад феі прышлі, пазвалі на сьняданак. Прывялі туды, дзе фея ўжо сьнедала. Павітаўшыся, пацалаваў яе ў шчаку. Мікра- маланка праскочыла. Фея кажа:---- бяз папярэджаньня , дый увогуле простаму смертнаму нельга так рабіць. Іншага б спапяліла. Пытаюся:---- Удалося высьветліць мой унікальны феномен неўспрымальнасьціі да магічных атак. Фея кажа:---- Ты спачатку пасьнедай. Ацані, што мы для цябе падрыхтавалі. Быў прыгатаваны нестандартны прысмак. Смачна ды арыгінальна. Падзякаваў за ежу. Фея кажа:----- Цяпер табе даступныя некалькі баявых заклінаньняў. Зможаш здзяйсняць магічныя атакі. Я кажу:---- Ого. Дзякуй за такое. Нечым заслужыў дадзеную міласьць. Яна кажа:---- Ты з тэхнагеннай міра. У вас магіі практычна няма. Вам увялі ў мазгі, значна прамыўшы іх, што гэта казкі. Да таго ж, у цябе зусім юны ўзрост. Піянер. Гэта асноўныя прычыны, чаму супраць цябе бессэнсоўна выкарыстоўваць магічныя ды чарадзейскіх заклінаньні. Я кажу:---- Дзякуй за смачны сьняданак. Як разумею, прама ў ежу было дабаўлена тое, з чым да мяне прыйшлі заклінаньні. Яна кажа:----- Так. Маеш рацыю. Пайшлі зноў да сада. Ужо ідучы, убачыў нейкую прыгожую колбачку. Цікаўлюся:---- Што гэта за такая прыгожа- пераліўчатая колба. Яна нейкую функцыю выконвае? Фея зьдзівілася:---- Ты бачыш яе? Паспрабуй узяць у рукі. , Чамусьці аказалася не так проста ўзяць тую колбу. Кажу:---- Зноў накшталт іспытаў. Яўна магічная рэч для мала каго. Фея кажа:----- Раз змог узяць, то гэта мой табе падарунак. Гэта ўсепамяншальная колба. У яе ўнутраны аб' ём некалькі кубічных кіламетраў. Можаш залазіць у яе, ды вывучаць, што там робіцца. Усялякае дабро туды складваць. Гэта вельмі рэдкая , дарагая рэч. Імі мала хто валодае. Кажу,:----Дзякуй за падарунак. Хаця во так адразу не зразумелы прынцып дзеяння. Яна кажа:---- Разьбярэшся. Дапаможам. А цяпер на выбар які плод з нашага сада хочаш з'есьці. Можна адзін з: мудрасьці, вечнага жыцьця, прыгажосьці, распазнавання падману, перакідваньня ў жывёл бяз наступстваў, ідэальнага слыху. Падумаўшы, выбраў распазнаванне падману. Кажу:--- Дзякуй. Ты шчодра мяне адарыла. Як гэта дзейнічае. Фея кажа:----- Як глядзіш на субяседніка, а той кажа няпраўду, ты адразу гэта разумееш. Таго ж скручвае боль. Ніхто ніяк ня зможа зманіць табе пры ўмове, што ты бачыш субяседніка. Няважна, што ён можа адвярнуцца. Падман будзе бачны. Абы быў у полі зроку. Кажу:----- Гэта вельмі крутая функцыя. Я некім накшталт рэдкага выбранага аказаўся,? Фея адказвае:---- Так. Ты выбраны мной ды замкам. А цяпер табе пара вяртацца дамоў. Да наступных сустрэч. Мы раніцай выйшлі ў вёсцы непадалёк ад майго дома. Разьвітаўся з феяй. Пабачыў, як зачыніўся праход, стаўшы непрыкметным. Вось так я пазнаёміўся з феяй Фьюі.