Хошце яшчэ гульняў з беларускай лакалізацыяй? Ну дык воць у руцi вам :D
Гульня, у нейкім родзе, працягвае тэматыку папярэдняга праекта распрацоўшчыка. У ёй не самы спешным гульнявы працэс (што месцамі дрэнна) і выкананы такім чынам, што вы будзеце праходзіць кожны ўзровень без асаблівых складанасцяў. Сутнасцю з'яўляецца пабудова ланцужкоў на падставе колеру, лікаў, слоўнага напаўнення. Даволі шмат задач і ўмоў, што зразумелыя без тлумачэнняў на старце ўзроўню. Дзесьці дынамічныя, дзесьці статычныя, але важна, што разнастайныя.
Узровень "Анаграма". Распрацоўшчык дадае слоўнікі, каб можна было скласці слова на роднай мове, але яны могуць збоіцца. Калі губляецеся са словам, то проста націсніце "ESC". Ёсць падказкі, якія пакажуць тое, што трэба было сабраць.