Найти в Дзене

ЯШЧУР. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах ад КРАМАМАМА

Лічыце, што Драконы і падобныя ім міфалагічныя істоты - уласцівыя толькі для казак братоў Грым або для брытанскага фальклёру? І дарма! Айчынная міфалогія дае наш, суворы беларускі адказ: ЯШЧУР! Яшчар – гэта міфічная істота, небяспечная але неабходная, нешта накшталт дракона. Па меркаваннях дасьледчыкаў культуры, мае дачыненне да рытуальнага шлюбу з татэмнай істотай (дзяўчынай) і выбудоўваннем з ёй пазітыўных адносін. Цмо­ку-яшча­ру (па­срэд­ні­камі па­між ім і людзь­мі бы­лі ве­шчу­ны, валх­вы, ша­ма­ны) лю­дзі ра­бі­лі ах­вя­ры, каб вы­пра­сіць пэў­ныя да­бро­ты. Яшчар (Яшчур) — язычніцкае боства-зьмей (або дракон), уладар мора і падземных вод. Яго капішчы размяшчаліся ля балот, азёр і рэк. Упершыню згаданы ў польскіх лацінамоўных крыніцах у ХV ст. У якасці ахвяр Яшчару прыносілі чорных кур і маладых дзяўчын, што адлюстравалася ў шматлікіх павер’ях, дзе змей (часцей за ўсё вуж) забірае сабе дзяўчыну і робіць сваёй жонкай. У сялян на тэрыторыі сучаснай Пастаўшчыны да ХХ ст. існавал
Оглавление

Лічыце, што Драконы і падобныя ім міфалагічныя істоты - уласцівыя толькі для казак братоў Грым або для брытанскага фальклёру? І дарма! Айчынная міфалогія дае наш, суворы беларускі адказ: ЯШЧУР!

Яшчар – гэта міфічная істота, небяспечная але неабходная, нешта накшталт дракона. Па меркаваннях дасьледчыкаў культуры, мае дачыненне да рытуальнага шлюбу з татэмнай істотай (дзяўчынай) і выбудоўваннем з ёй пазітыўных адносін.

Цмо­ку-яшча­ру (па­срэд­ні­камі па­між ім і людзь­мі бы­лі ве­шчу­ны, валх­вы, ша­ма­ны) лю­дзі ра­бі­лі ах­вя­ры, каб вы­пра­сіць пэў­ныя да­бро­ты.

Сучасная рэпліка амулета-цмока знойдзенага ў Віцебску ў слою ХІІ ст.
Сучасная рэпліка амулета-цмока знойдзенага ў Віцебску ў слою ХІІ ст.
Медальён з цмокам - элемент помніка першаму гамяльчаніну. Выява грунтуецца на археалагічнай знаходцы канца 1980-х
Медальён з цмокам - элемент помніка першаму гамяльчаніну. Выява грунтуецца на археалагічнай знаходцы канца 1980-х

Яшчар (Яшчур) — язычніцкае боства-зьмей (або дракон), уладар мора і падземных вод. Яго капішчы размяшчаліся ля балот, азёр і рэк.

Упершыню згаданы ў польскіх лацінамоўных крыніцах у ХV ст. У якасці ахвяр Яшчару прыносілі чорных кур і маладых дзяўчын, што адлюстравалася ў шматлікіх павер’ях, дзе змей (часцей за ўсё вуж) забірае сабе дзяўчыну і робіць сваёй жонкай.

-4

У сялян на тэрыторыі сучаснай Пастаўшчыны да ХХ ст. існавала гульня ў Яшчара, дзе юнак ці хлопчык, выконваючы ролю аднаіменнага персанажа, выбіраў сабе «нявесту».

 Менавіта “Яшчар” з вёскі Гута прэтэндуе на ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Менавіта “Яшчар” з вёскі Гута прэтэндуе на ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Сама па сабе гульня “Яшчар” (дзесьці яе называлі “Яшчур” альбо нават “Цмок”; зафіксавана 18 варыянтаў гульні) калісьці была распаўсюджаная па ўсёй Беларусі. Першыя яе запісы датуюцца канцом ХІХ — пачаткам ХХ стагоддзя.

-6

У даўніну ў “Яшчар” гуляліся ўвесну і на Купалле. Паступова гульня перастала быць выключна вяснова-летняй, у яе пачынаюць гуляць у пост узімку перад Калядамі, і ўвесну перад Вялікаднем. А цяпер — і на валачобных вячорках на Вялікдзень. Паколькі вянок у “несезон” плесці не было з чаго, яго замянялі дзявочай хусткай альбо іншымі рэчамі.

Яшчар мог спецыяльна апранацца ў вывернуты кажух, шапку, падпярэзвацца дзягай альбо ручніком.
Яшчар мог спецыяльна апранацца ў вывернуты кажух, шапку, падпярэзвацца дзягай альбо ручніком.

Яшчарам звычайна быў хлопец, вакол якога “паненкі” з песнямі вадзілі карагод. Яшчар жа забіраў у абранай ім дзяўчыны вянок, і каб вярнуць яго, тая павінна была выканаць пэўныя заданні. Лічыцца, што гэта быў абрад-ініцыяцыя для дзяўчат і маладзіц, каб яны атрымалі сілу ад яшчара, які сімвалізаваў мужчынскі пачатак, і потым нараджалі моцных здаровых дзяцей.

Сёння гульня ў Яшчура з'яўляецца нашай нематэр'яльнай каштоўнасьцю, унікальным скарбам, што застаўся нам ад далёкіх продкаў. Размова вядзецца аб уключэнні гэтага архаічнага абрада ўва міжнародны сьпіс каштоўнасьцей UNESCO.

-8

Рытуальнае ўшанаванне розных "гадаў" на тэрыторыі сучаснай Літвы-Беларусі было шырока распаўсюджана з глыбінных часоў. Найбольш раннія знойдзеныя выявы – сведчанні культу змей (яшчураў, драконаў) адносяцца яшчэ да канца верхняга палеаліту (12‑10 тыс. год таму).

Галоўка зьмяі з рогу са стаянкі Асавец (позьні палеаліт). Знаходка 2018 года
Галоўка зьмяі з рогу са стаянкі Асавец (позьні палеаліт). Знаходка 2018 года

Значэнне гэтага вобраза як сімвала ўрадлівасці прысутнічае ў ранняй міфалагічнай сімволіцы старажытных дапісьменных культур нашых продкаў-земляробаў. Гэты мiфалагiчны матыў выяўляецца і ў легендзе пра святога Юрыя-Георгiя, што перамог Дракона-змея.

Бранзалет са зьмяінаголовымі канцамі ХІ-ХІІ ст.ст. з Валожыншчыны
Бранзалет са зьмяінаголовымі канцамі ХІ-ХІІ ст.ст. з Валожыншчыны

Вядома, што ў даўнія часы амаль у кожнай вясковай хаце трымалі вужоў пад печчу, кармілі і ўсяляк аберагалі іх, таму што ў вобразе вужа ўяўлялі сабе дамавіка, які ахоўвае гаспадарку.

Вужыны Кароль на кафле з вялікакняскага палацу ў Вільне
Вужыны Кароль на кафле з вялікакняскага палацу ў Вільне

Таксама засведчана, што разам з вужамі шанавалі і гадзюк. Так, хатняя змяя-заступніца ласкава называлася "гад-гаспадарык". Паводле старадаўніх звычаяў, хатняя змяя ўвасабляла душу, як памерлага сваяка, так і цяперашняга гаспадара, або іншага чальца сям'і, двайніком якога яна з'яўлялася. Таму смерць хатняй заступніцы магла выклікаць і смерць гаспадара. І наадварот: пасля смерці каго-небудзь з сямейнікаў магла памерці і хатняя змяя.

Кароль Ягайла змушае да хросту паганцаў
Кароль Ягайла змушае да хросту паганцаў

Вынішчыць вужоў і гадаў, якія меліся ў кожнай хаце, загадаў у 1387 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў-Ягайла, чым выклікаў па словах сьведкаў таго часу, страшэннае абурэнне ўсёй Літвы (тобок жыхароў Вялікага Княства Літоўскага). Лічыцца, што ў тыя часы былі знішчаны "забабоны літоўскія" -- ўсе гады і капішчы ў іх гонар.

-13

Але і праз 150 гадоў пасол ад Святой Рымскай імперыі, Сігізмунд Герберштэйн, занатаваў існаванне гэтага культу ў нашым рэгіёне...

Наш каталог карнавальных тавараў прапануе розныя варыянты стварэння вобраза Яшчура: ад аксэсуара-шапкі да суцэльнага касьцюма-кігурумі.

-14

Стварайце разам з нашымі дзеткамі непаўторны Сьвет беларускай міфалогіі!