Афіцыйныя Светлагорскія ўлады не адзначацьмуць сёлета 460-годдзе Шацілавіч-Светлагорска. Гэта вынікае з адказу старшыні Светлагорскага райвыканкаму на маё пытанне, дасланае праз сайт газеты “Светлагорскія навіны”. Сёлета спаўняецца 460 год Шацілкам-Светлагорску ад даты першага згадвання ў пісьмовых крыніцах. Але, як і 10 год таму, афіцыйныя ўлады не збіраюцца адзначаць юбілей. Гэта вынікае з адказу на маё пытанне, дасланае праз рубрыку “Спытай ў старшыні”(“Задай вопрос председателю”) на сайце газеты “Светлагорскія навіны” – афіцыйнага органа райвыканкаму. На маё пытанне: “Ці збіраюцца сёлета адзначаць 460-годдзе Светлагорска? Калі будзе спынена практыка святкавання дня пераназвання Шацілак у Светлагорск, атрымання статуса горада з сапраўдным Днём нараджэння населенага пункта? “ прыйшоў адказ. Аказваецца, у Светлагорска “склалася традыцыя святкаваць Дзень нараджэння горада Светлагорска” 29 ліпеня 1961 года “ў сувязі са стварэннем новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі”. Калі ісці
Светлагорскія ўлады не адзначацьмуць 460-годдзе Шацілавіч-Светлагорска
12 февраля 202012 фев 2020
47
2 мин