заходите на мой ютюб https://www.youtube.com/channel/UCuXmktM4Q41FGN5eJ_E6CYg?view_as=subscriber
Сардэчна запрашаем на афіцыйны сайт дзяржаўнай
установы адукацыі "Гудзевіцкі дзіцячы сад"!
На старонках нашага сайта Вы зможаце:
• даведацца аб рабоце нашай дашкольнай установы, прыярытэтных напрамках дзейнасці і дасягненнях, азнаёміцца з апошнімі навінамі, атрымаць інфармацыю аб выніковасці ўдзелу выхаванцаў і педагогаў нашай установы ў конкурсах, семінарах і іншых мерапрыемствах;
• наведаць фотагалерэю;
• знайсці важныя і патрэбныя парады і кансультацыі па пытаннях выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту;
• унесці свае прапановы і пажаданні па рабоце дашкольнай установы.
Спадзяемся, што інфармацыя, атрыманая на нашым сайце, будзе для вас цікавай і карыснай.
Дашкольная установа вядзе сваю гісторыю з 1974 года. 15 снежня 2009 дашкольная установа атрымала юрыдычны статус дзяржаўнай установы адукацыі "Гудзевіцкі дзіцячы сад".
30 чэрвеня 2012 года гасцінна адчыніў свае дзверы новы будынак дашкольнай установы ў цэнтры аграгарадка Гудзевічы.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыянуе 3 рознаўзроставыя групы і першы клас.
На базе дашкольнай установы функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.