Мяшочкі з зямлёй былі сабраны з трох знакавых для кожнага жыхара сельсавета месц. Першую жменьку ўзялі з брацкай магілы па вуліцы Зарэчча г.п. Бобр, дзе пахаваны 143 воіны, якія загінулі ў чэрвені-ліпені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мітынгу прысутнічалі старшыня сельвыканкама Сяргей Гур, мясцовыя жыхары, вучні і настаўнікі Бобрскай сярэдняй школы. Ва ўступным слове Сяргей Гур адзначыў: – Міжнародная акцыя памяці прысвячаецца 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З верасня бягучага года па красавік наступнага з месц воінскай славы, памятных месц пахавання воінаў і мірных жыхароў былых рэспублік СССР будзе ўзята зямля. Фіналам праекта стане закладка гэтай свяшчэннай зямлі ў нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску для вечнай малітоўнай памяці. Цырымонія пройдзе 9 мая 2020 года – у 75-годдзе Вялікай Перамогі. Выступаючы на мітынгу, кіраўнік краязнаўчага музея Бобрскай сярэдняй школы Людміла Ерамянок расказала аб тым, як
Бобрскі сельсавет далучыўся да праекта «У славу агульнай Перамогі!»: мяшочкі з зямлей сабраны з трох брацкіх магіл
5 ноября 20195 ноя 2019
15
2 мин
