D'lirium - эксперыментальны двухмерны шутэр (?) з элементамі хорару. Ён спалучае некаторыя механікі, якiя ўласцівыя класіцы 90х гадоў. Нелінейныя ўзроўні, збор ключоў, гвалт і многае іншае. І каляровыя поні!
Праект атрымаў беларускую лакалізацыю. Яе рабіў чалавек, які разумее асновы і аспекты мовы, але не змог зрабіць ідэальнай. Прыкметныя памылкі, якiя не робяць лакалізацыю жудаснай. Проста ёсць што выпраўляць.