У Расіі абмяркоўваецца адмена мараторыю на смяротнае пакаранне. Нагодай стала забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі ў Саратаве — мясцовыя жыхары патрабавалі лінчаваць падазраванага ў забойстве дзіцяці. Каля месца здарэння адбыўся стыхійны мітынг, некаторыя відавочцы паведамлялі, што паліцыі давялося нават ужыць слезацечны газ, каб разагнаць людзей. Пасля забойства апытанне аб адмене мараторыю апублікавала афіцыйная група расійскай Дзярждумы ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Пытанне, зададзенае карыстальнікам, гучала так: "Як вы лічыце, ці трэба вярнуць смяротнае пакаранне для забойцаў дзяцей і педафілаў?" На час публікацыі гэтага матэрыялу сцвярджальны адказ далі звыш 79 працэнтаў апытаных. Аглядальнік незалежнага расийскага выдання "Новая газета" прывёў пяць аргументаў супраць увядзення вышэйшай меры пакарання ў Расіі. Гэтыя аргументы супраць смяротнага пакарання ўніверсальныя і цалкам дастасоўныя да іншых краін, у тым ліку і да Беларусі — адзінай краіне ў Еўропе, дзе існуе выключная мер