На мінулых выхадных Браслаў прымаў абласныя “Дажынкі”. На фота з тамтэйшага дзіцячага садка № 3, які адрамантавалі да свята, трапіла цацачная міліцэйская машына, усталяваная на гульнявой пляцоўцы. Ці то “Газель”, ці то невялічкі аўтазак:Мікалай Бародка даслаў у рэдакцыю фота такіх жа цацачных аўтазакаў, усталяваных у дзіцячых садках у Салігорску. Хто іх паставіў і навошта? І галоўнае пытанне: як дзеці мусяць гуляць у міліцэйскай машыне? “Ёсць у нас такая машынка, так. Мы нават першы час жартавалі, што дзеці будуць гуляцца з ёй як з аўтазакам — але не, такога, на шчасце, не было. Так не гуляюць, — расказвае Еўрарадыё Вольга Селязнёва, дырэктарка дзіцячага садка № 3 у Браславе. — Толькі садзяцца ўсе разам унутр, нібыта едуць кудысьці, уяўных бандытаў ловяць. А галоўнае — усім падабаецца”. Па словах дырэктаркі, падобных пляцовак у дзіцячым садку некалькі. На адной стаіць машына ратавальнікаў, на іншай — хуткая дапамога. А пляцоўка, пра якую ідзе гаворка, называецца зонай правілаў дарож
У беларускіх дзіцячых садках ставяць цацачныя аўтазакі: хто і навошта
1 октября 20191 окт 2019
4
1 мин