27 верасня работнікі ЖРЭСа ўдзельнічалі ў суботніку. Прычым не толькі радавыя, але і прадстаўнікі адміністрацыі. Яны раздзяліліся на групы і раз’ехаліся па мікрараёнах горада. З сабою прыхапілі пэндзлі, малярныя валікі, шпатэлі, фарбу. Неабходна было пафарбаваць цокалі шматпавярховых дамоў, якія знаходзяцца паблізу цэнтральных вуліц. Усе работы выконваліся ў рамках падрыхтоўкі Смаргоні да абласных “Дажынак”, якія пойдуць у нашым горадзе ў лістападзе. У мікрараёне Усходнім у маляроў часова перакваліфікаваліся работнікі па комплекснай уборцы тэрыторый. Яны фарбавалі цокаль шматпавярховага жылога дома №45 па вул. Юбілейнай. Работа спорылася, метр за метам цокаль пакрываўся новай фарбай. Яшчэ адна група дворнікаў працавала ў цэнтры горада. Жанчыны спачатку пафарбавалі ўваходы ў пад’езды, дзверы, лаўкі і сметніцы ў доме №16. Як адзначыў майстар Дзмітрый Мех, надвор’е добрае, сонечнае, таму за працоўны дзень работніцы паспеюць надаць свежы выгляд пад’ездам суседніх дамоў і ўсяму таму, што к
Сёння работнікі ЖРЭСа працавалі на суботніку
27 сентября 201927 сен 2019
28
1 мин