У Маладзечанскім раёне праходзіць грамадскае абмеркаванне ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва ветраэнергетычнай станцыі ў раёне аграгарадка Палачаны. Ветраэнергетыка з’яўляецца ў нашай краіне перспектыўным напрамкам развіцця энергетычнай галіны. Цяпер колькасць установак, якія пераўтвараюць сілу ветру ў электрычны ток, у Беларусі набліжаецца да ста. У раёне Навагрудка створаны ветрапарк. Як сказана ў справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе плануемай гаспадарчай дзейнасці аб’екта, заказчыкам эксплуатацыі ветраэнергетычнай устаноўкі выступае ТАА «Велес-Міт». Крыніца фінансавання будаўніцтва — уласныя сродкі суб’екта гаспадарання. Устаноўка дазволіць выпрацоўваць экалагічна чыстую энергію, якая не ўносіць «уклад» у глабальнае пацяпленне, кіслотныя дажджы і смог, зніжае шкодныя выкіды. Таксама яна знізіць выдаткі прадпрыемства за кошт замяшчэння спажыванай электраэнергіі ад энергасістэмы. Даказана, што ветрагенератар магутнасцю 1 МВт скарачае штогадовыя выкі
Ветраэнергетычная ўстаноўка можа з'явіцца ля аграгарадка Палачаны
13 августа 201913 авг 2019
17
~1 мин