Чароўнае і атмасфернае месца, якое натхняе людзей на творчасць. Ведаеце яго? Музей-сядзіба М. К. Агінскага. Паэты, пісьменнікі, мастакі любяць тут бываць. Яны прызнаюцца, што Залессе валодае прыцягальнай, магічнай сілай. У музеі пастаянна ладзяцца выставы мастакоў і фотамастакоў. Калі мы прыходзім на выставу, то бачым гатовы вынік. У залежнасці ад свайго светапогляду, густу, адносін да наваколля робім для сябе выснову: што падабаецца, што кранае, а што не. А як ствараецца карціна? Што адчувае мастак падчас яе напісання? Адкрыць таямніцы згадзіўся таленавіты чалавек, мастак, канструктар-дызайнер Уладзімір Навіцкі. Уладзімір Аляксеевіч жыве ў Залессі, яго выставы ўжо ладзіліся ў сядзібе. Цяпер мастак згадзіўся правесці майстар-клас “Ліпеньскі калейдаскоп”, прымеркаваны да году малой радзімы. У майстар-класе ўдзельнічалі госці з УТЦСАН “Цёплы дом” і індывідуальныя наведвальнікі сядзібы. Уладзімір Аляксеевіч крыху расказаў па сябе і пра асноўныя тэхнікі жывапісу. А потым пачалася таямні
Мастак Уладзімір Навіцкі ў Залессі правёў майстар-клас
24 июля 201924 июл 2019
47
1 мин