Найти тему
Наш край

Як у Светлагорскім раёне галасавалі на першых выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

У першым туры выбараў першага Прэзідэнта РБ у Светлагорску прыняло ўдзел 76,8% ад ліку зарэгістраваных выбарцаў. Найбольшую колькасць галасоў набралі Аляксандр Лукашэнка — 48,2% і Вячаслаў Кебіч — 16,3%. У раёне яўка выбаршчыкаў склала 90,9%, з іх за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 62,9%, за Вячаслава Кебіча — 13,7%.

У другім туры ў Светлагорску з 68,7% выбарцаў, якія з’явіліся на ўчасткі, за Аляксандра Лукашэнку аддалі галасы 80,7%, за Вячаслава Кебіча — 15%. У раё­не з 88,4% тых, хто з’явіўся на ўчасткі для галасавання, зрабілі свой выбар на карысць Аляксандра Лукашэнкі 89,2%, Вячаслава Кебіча — 7,6%.

На выбары першага Прэзідэнта Рэспублікі Бела­русь былі вылучаны 6 кандыдатур:

  • Дубко Аляксандр Іосіфавіч, старшыня калгаса “Прагрэс” Гродненскага раёна.
  • Кебіч Вячаслаў Францавіч, старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, дырэктар саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна.
  • Новікаў Васіль Мікалаевіч, сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі.
  • Пазняк Зянон Станіслававіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”.
  • Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч, дырэктар Цэнтра палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта [1].

У першым туры, які адбыўся 26 чэрвеня 1994 года, колькасць выбарцаў, занесеных у спісы для галасавання па горадзе Светлагорску, склала 51314 чалавек. У выбарах прыняў удзел 39421 чалавек (76,8%). За Аляксандра Дубко падалі свае галасы 5,1% выбарцаў, за Вячаслава Кебіча — 16,3%, за Аляксандра Лукашэнку — 48,2%, за Васіля Новікава — 3,4%, за Зянона Пазняка — 9,5%, за Станіслава Шушкевіча — 9,6%. Па Светлагорскім раёне ў спісы было занесена 19944 выбарцы, з якіх прынялі ўдзел у галасаванні 18148 чалавек (90,9%). За Аляксандра Дубко прагаласавала 8,9% з тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі, за Вячаслава Кебіча — 13,7%, за Аляксандра Лукашэнку — 62,9%, за Васіля Новікава — 2,8%, за Зянона Пазняка — 3,3%, за Станіслава Шушкевіча — 3,2% [2].

Працяг чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.