Былы супрацоўнік ФСБ Расіі Ігар Стралкоў (Гіркін) падчас наведвання Самары распавёў пра сваю камандзіроўку ў Беларусь у 2005 годзе. Ён палохае "ліцьвінскай прапагандай", якая нібыта існуе ў нашай краіне і падтрымліваецца дзяржавай. "Адразу па завяршэнні апошняй сваёй чачэнскай камандзіроўкі я быў накіраваны па абмене — там абмен быў паміж іх КДБ і нашым ФСБ, і там тры тыдні я быў на стажыроўцы, у Мінску, — цытуе словы Стралкова сайт politnavigator.net. — За гэтыя тры тыдні я шмат чаго даведаўся і шмат, чаго ўбачыў... Ужо тады... у Беларусі ішла ліцьвінская прапаганда, вельмі сур'ёзная, па цэнтральных тэлеканалах. Скіраванасць гэтай прапаганды была вельмі выразна бачная, асабліва мне як спецыялісту. Падтрымка гэтай ліцьвінізацыі з боку ўладаў таксама была бачная простым вокам. Але, вядома, яна праводзілася мякка". Стралкову тады распавялі, што ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі "існуе сур'ёзнае ліцьвінскае лобі, празаходняе, якое займаецца ідэалогіяй". "Тыя акуратна, не спяшаючыся выхоўва
Экс-супрацоўнік ФСБ — пра камандзіроўку ў Беларусь: магутнае лобі разрыву з РФ
13 марта 201913 мар 2019
53
1 мин