Вось і прыйшла вясна! З гэтай нагоды Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” і філіял Веткаўскага музея прапануюць навучыць вас рабіць адмысловыя веснавыя лялькі. Майстар-клас па іх вырабе пройдзе 2 сакавіка.
Прыходзьце а 12-й гадзіне ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава (Гомель, пл. Леніна, 4, на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт уваходу: 5 рублёў