31 студзеня наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску звярнулі ўвагу, што са сцяны знікла карціна Архіпа Куінджы "Бярозавы гай". Расійскі мастак напісаў яе ў 1901 годзе, яна ўваходзіць у пастаянную экспазіцыю нашага мастацкага музея. Тыдзень таму працу Куінджы "Ай-Петры. Крым" скралі на вачах у наведвальнікаў Траццякоўскай галерэі ў Маскве, таму знікненне яго карціны ў мінскім музеі ўсхвалявала аматараў мастацтва. Няўжо гісторыя паўтарылася? "Карціна не знікла, яе не ўкралі, — супакойвае Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара па навуковых пытаннях Аляксей Харак. — Яна знаходзіцца на выставе прац мастака ў Траццякоўскай галерэі, якая будзе доўжыцца да 17 лютага. Мы прадстаўляем на ёй яшчэ два творы — "Ноч на Дняпры" і "У тумане". Калі выстава скончыцца, карціны вернуцца ў Беларусь". Ці не баяцца ў мінскім музеі, што беларускую карціну таксама могуць скрасці, і як ўспрынялі крадзеж у Маскве? "Вядома, кальнула, але мы не перажываем, — працягвае намеснік гендырэктара. — "Б