Сёлета ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня. Як і штогод, з усіх канцоў Беларусі пакланіцца Багародзіцы прыйдуць тысячы пілігрымаў. Летась у святыню падчас урачыстасці прыбылі больш за 20 тыс. паломнікаў, пешшу прыйшлі больш за 2 тыс. Традыцыі Будслаўскага фэста ўжо 28 гадоў. З Ліды вернікі ідуць у чацвёрты раз. Увогуле існуюць розныя віды пілігрымак: веласіпедныя, сямейныя, пакутніцкія (на хлебе і вадзе) і іншыя. Загадзя ў пілігрымку з Ліды зарэгістраваліся каля 80 чалавек. Але, як сведчаць арганізатары, пэўная частка далучаецца падчас руху. Цікава, што з Ліды ідуць не толькі вернікі мясцовых парафій. Адсюль трымаюць шлях і пілігрымы з Гродна, Валожына, Мінску і інш. Гэта тыя, каму, напрыклад, тэхнічна зручна стартаваць з Ліды, альбо хто хоча ісці менавіта з гэтай малітоўнай групай. Зранку каля Фарнага касцёла людна. Нязвыкла бачыць тут людзей, апранутых «па-паходнаму» і з заплечнікамі. Таццяна і Галіна сярод іх. Яны з Ліды, ідуць у Будсл