Найти в Дзене
Наш край

Гомельскае партызанскае злучэнне ў Вялікую Айчынную вайну

Гомельскае партызанскае злучэнне ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з лістапада 1942 да верасня-лістапада 1943. Камандзір I.П. Кожар, начальнік штаба Е.I.  Барыкін. З першых дзен акупацыі Гомельскі падпольны абкам КП(б)Б арганізаваў 2 партыйныя цэнтры для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у паўднёвым і паўночным раёнах вобласці. Іх узначалілі А.А. Куцак (паўночныя раёны) і Кожар (паўднёвыя раёны). У ліпені-верасні 1942 дзейнічаў штаб паўночнай групы партызанскіх атрадаў, у лістападзе 1942 створаны штаб паўднёвай групы партызанскіх атрадаў і некалькіх дыверсійных і арганізатарскіх груп, якія прыбылі з савецкага тылу. 5.2.1943 штаб партызанскіх атрадаў паўднёвай групы перайменаваны ў штаб кіраўніцтва партызанскімі атрадамі, якому ў сакакавіку-красавіку 1943 былі падпарадкаваны ўсе партызанскія фармаванні, што дзейнічалі на тэрыторыі вобласці. Гомельскае партызанскае злучэнне яднала 13 партызанскіх брыгад 1-ю Буда-Кашалёўскую, 1-ю Гомельскую, 8-ю Рагачоўскую, 10-ю Журавіцкую,

Гомельскае партызанскае злучэнне ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала з лістапада 1942 да верасня-лістапада 1943. Камандзір I.П. Кожар, начальнік штаба Е.I.  Барыкін.

З першых дзен акупацыі Гомельскі падпольны абкам КП(б)Б арганізаваў 2 партыйныя цэнтры для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у паўднёвым і паўночным раёнах вобласці. Іх узначалілі А.А. Куцак (паўночныя раёны) і Кожар (паўднёвыя раёны).

У ліпені-верасні 1942 дзейнічаў штаб паўночнай групы партызанскіх атрадаў, у лістападзе 1942 створаны штаб паўднёвай групы партызанскіх атрадаў і некалькіх дыверсійных і арганізатарскіх груп, якія прыбылі з савецкага тылу.

5.2.1943 штаб партызанскіх атрадаў паўднёвай групы перайменаваны ў штаб кіраўніцтва партызанскімі атрадамі, якому ў сакакавіку-красавіку 1943 былі падпарадкаваны ўсе партызанскія фармаванні, што дзейнічалі на тэрыторыі вобласці. Гомельскае партызанскае злучэнне яднала 13 партызанскіх брыгад 1-ю Буда-Кашалёўскую, 1-ю Гомельскую, 8-ю Рагачоўскую, 10-ю Журавіцкую, «Бальшавік», Добрушскую імя Сталіна, «Жалязняк», імя Панамарэнкі, імя Чапаева, імя Шчорса, Лоеўскую «За Радзіму», «Мсцівец», Рэчыцкую імя Варашылава, 255-ы полк, асобна дзеючыя атрады 108-ы імя Катоўскага, імя Кірава, усяго 16,3 тыс. партызан.

Больш матэрыялаў па гісторыі нашага горада ў тую вайну чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

А каб не прапусціць новыя артыкулы і даследаванні — падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне!