Партал TuzinFM.by працягвае праект, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў. Пакуль да выдання рыхтуецца кніга з музычным дадаткам, па ўсёй Беларусі праходзяць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя героям праекту. Чарговая з іх пройдзе 2 лістапада ў Гомлі і будзе прысвечана асобе Алеся Дудара. Прэзентацыя праекту «(Не)расстраляныя» пройдзе пры ўдзеле яго аўтара Сяргея Будкіна ў арт-прасторы “Каўчэг” па адрасе праспект Перамогі, 2а. Уваход будзе вольным. Пачатак а 19-й гадзіне. На сустрэчы літаратуразнаўца Ганна Севярынец распавядзе пра жыццё і творчасць знакамітага паэта Алеся Дудара. Даведка: Алесь Дудар (сапраўднае імя Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 г. ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна. За часамі Першай сусветнай вайны сям’я будучага паэта знаходілася ў бежанстве ў Тамбоўкай вобласці. Па вяртанні на радзіму Алесь хутка ўключыўся ў беларускае літаратурнае жыццё і далучыўся да тэатральнай трупы У. Галубка. Яго першы верш быў надрукаваны ў 19
У межах праекту «(Не)расстраляныя» ў Гомлі пройдзе лекцыя пра Алеся Дудара
30 октября 201830 окт 2018
29
3 мин