Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Наш край

Касцюкоўка. Назва паводле легендаў і паданняў

Жыў-быў у нас Касцюк. Сярод людзей славіўся тым, што ведаў процьму замоў, на ўсялякія выпадкі жыцця, здарэнні. Здавалася, што няма такой сілы, ад якой гэты вясковец не змог бы выратаваць. Толькі ўсміхнецца, паслухаўшы, і скажа: — Усяго і бяды?
— Ну.
— Дык я яе за пару хвілін развяду.
— Праўда? Ой, дзякуй вам.
— Дзякаваць не спяшайся, гэта ў любы момант паспееш. Калі дапамагу, тады і скажаш. Што ў цябе баліць?
— Ды як вам сказаць…
— Так і скажы.
— Баліць у мяне… сэрца.
— Сэрца?
— Так.
— I ад чаго ж яно баліць? Калі стала балець? Пасля якога выпадку?
— З самае вясны.
— Коле ці цісне?
— I так, і гэтак. Вось як правёў яе першы раз, тады і адчуў. Дапаможаце, дзядзька Касцкюк?
— Толькі тае і бяды.
— Няўжо?
— Сам пераканаешся хутка.
— А што мне рабіць?
— Нічога. Сядзі і ўважліва слухай, можа, калі-небудзь і сам каго ад такой жа сардэчнай хваробы выратуеш. Я ж не вечны, не паспею ўсім дапамагчы.
— Ды што вы гэта кажаце? Вы ж яшчэ зусім малады, і жыць вам да ста гадоў.
— Дзякуй на добрым слове,

Жыў-быў у нас Касцюк. Сярод людзей славіўся тым, што ведаў процьму замоў, на ўсялякія выпадкі жыцця, здарэнні. Здавалася, што няма такой сілы, ад якой гэты вясковец не змог бы выратаваць. Толькі ўсміхнецца, паслухаўшы, і скажа:

Усяго і бяды?
— Ну.
— Дык я яе за пару хвілін развяду.
— Праўда? Ой, дзякуй вам.
— Дзякаваць не спяшайся, гэта ў любы момант паспееш. Калі дапамагу, тады і скажаш. Што ў цябе баліць?
— Ды як вам сказаць…
— Так і скажы.
— Баліць у мяне… сэрца.
— Сэрца?
— Так.
— I ад чаго ж яно баліць? Калі стала балець? Пасля якога выпадку?
— З самае вясны.
— Коле ці цісне?
— I так, і гэтак. Вось як правёў яе першы раз, тады і адчуў. Дапаможаце, дзядзька Касцкюк?
— Толькі тае і бяды.
— Няўжо?
— Сам пераканаешся хутка.
— А што мне рабіць?
— Нічога. Сядзі і ўважліва слухай, можа, калі-небудзь і сам каго ад такой жа сардэчнай хваробы выратуеш. Я ж не вечны, не паспею ўсім дапамагчы.
— Ды што вы гэта кажаце? Вы ж яшчэ зусім малады, і жыць вам да ста гадоў.
— Дзякуй на добрым слове, а зараз слухай мяне і не перабівай. Гатовы? Тады слухай:
«Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры Божай пакланюся, кіеўскім, пячэрскім, усім сілам нябесным, усім святым Гасподнім Божым угоднікам і ўсім святым Гасподнім скорым памочнікам. Прыступайце рабу Божаму Івану да помачы пра любоў гаварыці.
Маладзік малады, у цябе рог залаты. Табе, маладзік, на высату, а Івану жыць з Палінаю ў пары на красату. Табе, маладзік, высакавацца, а Івану з Палінай жыць у пары заўсёды ды красавацца. Вітаю я цябе, маладзік, вячэрняю зарою, як зараз, так і заўсёды.

Месяц і зоры, не давайце маёй Паліне спакою, што б яна не піла, не ела, не драмала, а толькі аб адным мне, Іване, думала. Бо я, Іван, нараджоны-хрышчоны, месяцам абгараджоны, сонейка ў вачах, месяц у плячах, зоры па рэбрах, ангелы па нябёсах, камень у сінім моры. Як таго камяня з сіняга мора ніхто не можа падняць, так рабу Божаму Івану ў пары ніхто і ніколі не можа адмовіць. Амінь».

Працяг легенды пра ўзнікненне назвы Касцюкоўкі чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

А каб не прапусціць навіны і новыя даследаванні — падпісвайцеся на наш канал!