Найти в Дзене

ХXI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

17—18 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі ХXI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі ўключала пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Даследчыкі і вучоныя з розных краін выступалі з дакладамі па тэмах: рукапісная і друкаваная кніжнасць Беларусі, калекцыя кніжных помнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сучасная беларуская кніга і інш.

Вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталля Перавалава прадставіла сумесны з дырэктарам Вадзімам Лакізам даклад “Кніжныя выданні Інстытута гісторыі НАН Беларусі — уклад у гуманітарную бяспеку беларускага грамадства і дзяржавы”. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч выступіў з дакладам “Асобнік Статута 1588 г. у зборах Carolina Rediviva (Упсала): праблемы ўласніка і судовай практыкі”.