У Залессі прайшло народнае свята Купалле. Па традыцыі сюды прыехалі госці з розных куткоў Беларусі. Сярод шматлікіх удзельнікаў свята былі мінчане, брэстчане, маладзечанцы, смаргонцы, ашмянцы, вілейчане, астраўчане, нават масквічы... Не кажучы пра жыхароў Залесся і ваколіц.
Цікавая тэатралізаваная дзея, рэжысёрам якой выступіла Аксана Ліс, зачаравала ўсіх літаральна з першых хвілін свята. Пачалося свята з шэсця па вуліцы ад чыгункі да Дома культуры. Прадоўжылася – на галоўнай сцэне і дадатковых пляцоўках.
Дадаў настрою беларускі арт-калектыў «Свята.BY».
Свае праграмы прадставілі гістарычныя рэканструктары.
Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала распальванне купальскага вогнішча. Лагічным працягам - фаер-шоу «Kresiva»,
Рэтра-дыскатэка пад адкрытым небам сабрала людзей рознага ўзросту. “Кіраваў парадам” Дзмітрый Санковіч, вядучы “Душэўнага радыё”.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.