Найти в Дзене
NPR.BY - Наш Портал

Белая Русь уздымаецца: артыкул італьянскага палітыка пра нашу краіну

Нядаўна "Наш Партал" апублікаваў інтэрв'ю італьянскага грамадска-палітычнага дзеяча Раберта Фіёрэ, які таксама вядомы як актыўны ўдзельнік руху ў падтрымку жыцця, католік-традыцыяналіст і бацька адзінаццаці дзяцей. А зараз прадстаўляем Вам пераклад новага артыкула Раберта Фіёрэ пад назвай "Белая Русь уздымаецца", які ён выдаў пасля візіту ў Беларусь.

У якой ступені пагаджацца з усім выказаным у артыкуле і інтэрв'ю - справа чытача, аднак гэтыя матэрыялы, безумоўна, уяўляюць інтарэс для разумення таго, што пішуць і кажуць пра Беларусь неліберальныя і кампліментарныя да нашай краіны заходнія палітыкі.

Еўропа, у цэнтры якой зараз дуэт фон дэр Ляен - Мелоні [старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні - прыкл. рэд.], не ведае, як паводзіць сябе ў адносінах да некаторых нацыянальных рэалій.

Калі Брусель знайшоў агульную і кампрамісную лінію хаця б для таго, каб захаваць свой твар у адносінах да Польшчы і Венгрыі, то насамрэч ён не знаходзіць ніякага паразумення з дзвюма еўрапейскімі цэнтральнымі - як геаграфічна, так і палітычна - дзяржавамі: Сербіяй і Беларуссю.

У Мінску мне ўдалося заўважыць шэраг невядомых для многіх еўрапейцаў момантаў. Лукашэнка лічыцца бацькам Айчыны, таму што Беларусь, таксама вядомая як Белая Русь, выбудоўвалася ім, і ён у той жа час захаваў яе незалежнасць, нават калі яна знаходзіцца ў моцнай сувязі з Расіяй. Лукашэнка ў разгар кавіднага крызісу адмовіўся ад мер, якія патрабавала Сусветная арганізацыя аховы здароўя «ў стылі Італіі»: ён не зачыніў краіну, футбольны чэмпіянат працягваўся, была адвергнута абавязковая выкцынацыя, вынікам усяго гэтага стала невялікая колькасць смерцяў. Беларусь — сучасная, этнічна аднародная краіна, якая знаходзіцца ў авангардзе развіцця сектара высокіх тэхналогій, спакойна вытрымлівае цяжар санкцый.

Дзяржава і народ супраць вайны, яны мяжуюць з Расіяй і Украінай і садзейнічаюць дасягненню «аператыўнага міру», што ўжо было матэрыялізавана ў Мінскіх пагадненнях. Нават у справе Прыгожына падкрэслівалася жаданне Беларусі пазбегнуць унутрырасійскага канфлікту: вядома, што цяпер частка кіраўнікоў і войскаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» знаходзіцца на беларускай тэрыторыі.

Беларусь гэта краіна, якая можа пахваліцца прысутнасцю недзяржаўных арганізацый, якія выступаюць супраць палітыкі ААН, а таксама прапрэзідэнцкіх недзяржаўных арганізацый, якія абараняюць сям'ю і змагаюцца супраць абортаў. Варта памятаць, што нацыя Беларусі пераважна праваслаўная, але ў ёй маецца значная меншасць, каля 15 працэнтаў, католікаў. Праваслаўныя маюць важны духоўны цэнтр, дзе ёсць 5 храмаў, шпіталь для дзяцей-інвалідаў і псіхіятрычныя бальніцы. Рост уплыву праваслаўя адчувальны, у той жа час тут таксама прысутная і жывая каталіцкая традыцыяналісцкая супольнасць.

Альянс каталіцкага свету з праваслаўным адчувальны асабліва ў абароне жыцця: бачная прапаганда за жыццё, а лгбт-прапаганда адсутнічае. Лукашэнка з'яўляецца прыхільнікам хрысціянскай эвалюцыі беларускага грамадства. Прысутнасць "глыбіннай дзяржавы" (Deep State) слабая або адсутнічае, у той жа час яна ўсё яшчэ моцная і небяспечная ў Маскве.

Сем'і, калі ў іх нараджаюцца дзеці, атрымліваюць зямлю і грошы, і дзяржава надае вялікую ўвагу правільнаму выхаванню, няхай і не зусім хрысціянскаму. Абортаў становіцца ўсё менш, але яны ёсць, дэмаграфічныя паказчыкі вышэйшыя, чым у Італіі, але ўсё яшчэ нізкія, большасць шлюбаў заканчваецца разводам. Беларусь нельга назваць цалкам хрысціянскім грамадствам, але яна можа стаць «краінай свабоды» ў параўнанні з дыктатурай у сферы аховы здароўя ў свеце [маецца на ўвазе палітыка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і інш. глабальных ліберальных арганізацый - прыкл. рэд.]. Беларусь можа быць кропкай адліку ў свет, створаны 9 кастрычніка супраць глабальных эліт, СМІ і фармацэўтычных кампаній [маецца на ўвазе агучанае Прэзідэнтам Беларусі 9 кастрычніка 2021 г. рашэнне не ўводзіць у Беларусі абавязковы масачны рэжым і інш. жорсткія антыкавідныя абмежаванні - прыкл. рэд.].

Беларусь і Сербія павінны стаць дзвюма дзяржавамі, свабоднымі ад НАТО і аператыўна антыбрусельскімі. Задачай еўрапейскіх патрыятычных рухаў будзе падрыхтаваць першую судовую справу супраць НАТО з удзелам беларускіх і сербскіх юрыстаў, а таксама стварыць адпаведныя інструменты для даследаванняў і палітычнай працы з гэтымі дзвюма дзяржавамі. Гэта дапаможа закласці першыя асновы хрысціянскай і сувереннай Еўропы, дзе існуе мір паміж народамі.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі "Нашага Партала" npr.by.

Больше новостей на NPR.BY