🇺🇸 Як «мяккая сіла» ЗША 103 гады таму змяніла тапаніміку ў Гродне
🗽 Сёння шмат гавораць пра згортванне праграм USAID — Злучаныя Штаты адмаўляюцца ад падтрымкі заакеанскіх ініцыятыў: ад медыцыны і харчавання да праваабароны і незалежных медыя. У 1920-я гады амерыканская дапамога таксама мела выразны ўплыў на жыццё людзей у Заходняй Беларусі, асабліва ў пасляваенныя часы.
103 гады таму адна з вуліц у Гродне насіла імя Герберта Гувера — амерыканскага інжынера, а пазней і 31-га прэзідэнта ЗША. У пачатку ХХ стагоддзя ён арганізаваў найбуйнейшую гуманітарную місію ў гісторыі чалавецтва. У 1914–1924 гадах пад ягоным кіраўніцтвам было перададзена больш за 33 мільёны тон дапамогі агульным коштам звыш 5 мільярдаў долараў. Паводле ацэнак, гэтая дапамога выратавала ад голаду каля 20 мільёнаў чалавек.
Імя Гувера на мапе Гродна — не проста гістарычны факт, а напамін пра сілу салідарнасці і канкрэтную дапамогу, якая змяняе лёсы.
Раім пачытаць пра гэтую старонку з гісторыі Гродна і нашага рэгіёна:
«Дзякуй, Амерыка! Чаму пара вярнуць у Гродна вуліцу Герберта Гувера».