Найти в Дзене

Память в сердцах не угасает

Жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці ахвяр Хатыні, прайшлі па ўсёй Беларусі. Усенароднае ўскладанне кветак традыцыйна адбылося ў мемарыяльным комплексе "Хатынь". Распачалі цырымонію літургіяй і памінальнай літыёй у храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

Першым да Вечнага агню лёг вянок ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі як сімвал таго, што ўся краіна смуткуе, успамінаючы жыхароў Хатыні, а таксама жыхароў беларускіх вёсак, якія падзялілі яе лёс. Такіх населеных пунктаў – 288, часткова або поўнасцю знішчаных – больш за 12 тысяч.

Кветкі і вянкі да Вечнага агню і фігуры Няскоранага чалавека ўсклалі асобы, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый, дэлегацыі абласцей, моладзь. Наогул жа, аддаць даніну памяці ахвярам трагедыі ў Хатынь прыехалі тысячы беларусаў з усіх куткоў нашай краіны.

Шматлікія цырымоніі прайшлі і на Капыльшчыне. Каля мемарыялаў, месцаў ваеннай славы прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі ўспаміналі трагедыю Хатыні і іншых населеных пунктаў, па-зверску знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так, у памяць пра жыхароў спаленай вёскі Рулёва вучні і педагогі Песачанскай базавай школы, прадстаўнікі Бабаўнянскага сельвыканкама і УП "ПІК-Лясное" наведалі месца ўвекавечвання трагедыі. Па традыцыі да помніка былі ўскладзены жывыя кветкі і вянок, прысутныя замерлі падчас хвіліны маўчання. Акрамя гэтага, капыляне ўшанавалі памяць бязвінных ахвяр фашызму каля помнікаў, размешчаных у вёсках Калодзезнае, Вялікія Прусы і пасёлку Славінка.

Фота з адкрытых крыніц

Память в сердцах не угасает

    Память в сердцах не угасает
Память в сердцах не угасает