Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан прыбыў у Палац Незалежнасці ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік сустракаецца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Перад гэтым, як паведамляе амбасада ЗША, Болтан наведаў мемарыял "Яма" ў Мінску, дзе ўшанаваў памяць вязняў Мінскага гета.
Таксама ў праграме візіту Болтана намечаная сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Як паведамляў сам прадстаўнік Штатаў, падчас перамовау у Мінску ён плануе абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і незалежнасці Беларусі.