Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб правядзенні з 1 па 10 верасня 2019 года адзінага рэспубліканскага дня бяспекі. У яго рамках 4 верасня праводзіўся тэматычны дзень па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму.
У Смаргонскім раёне ў гэты дзень таксама прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Адно з іх было праведзена ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. З работнікамі гэтай арганізацыі сустрэліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і галоўны спецыяліст па працы і працоўных адносінах упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Кім.
З інфармацыяй выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ён паведаміў аб выпадках траўміравання работнікаў на мясцовых прадпрыемствах і ў арганізацыях, заклікаў бытавікоў строга выконваць правілы аховы працы, каб пазбегнуць бяды.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій НАЙДЗІЧ выступае перад работнікамі швейнага атэлье
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.