Найти тему

Спіце спакойна, спадары акупанты!

Магіла Міхаіла Івановіча і Марыі Якаўлеўны Пушчыных у наш час. Фота http://www.parichi.by
Магіла Міхаіла Івановіча і Марыі Якаўлеўны Пушчыных у наш час. Фота http://www.parichi.by

Для Міхаіла Пушчына русіфікацыя Беларусі – гэта “гражданскій долг”. А для мяне грамадзянскі доўг, каб такіх гаўнюкоў-русіфікатараў не засталося болей на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў. Дэпутаты Светлагорскага Савета дэпутатаў падсвядома пагадзіліся са мной - не нармалізавалі Плошчу братоў Пушчыных. Свядомыя сталі! Ха-ха-ха!

Няма сэнсу ўшаноўваць у назовах беларускіх вуліц расейскіх Пушчыных. Іх выпіхвае наша прастора, не прымае тутэйшая зямля. Не могуць акупанты прыжыцца на чужой зямлі.

Дзейнасць гэтых людзей звязана з Расейскай імперыяй, якая выступіла каланізатарам Беларусі (у мінулым Вялікае Княства Літоўскае), русіфікатарам ліцьвінаў-беларусаў.
Вось і дэпутаты Светлагорскага Савета дэпутатаў не нармалізавалі Плошчу братоў Пушчыных. Гэтага ўрбоніма няма ў іх рашэнні №221 ад 25 лютага 2014 года “Аб нармалізацыі найменняў элементаў вулічна-дарожнай сеткі горада Светлагорска Гомельскай вобласці”, якое можна знайсці на сайце райвыканкама.

У свядомасці тутэйшых людзей не замацавалася гэта ноўшасць 1980-ых. Менавіта ў той час з’явілася ў Шацілках-Светлагорску Плошча братоў Пушчыных – Івана ды Міхаіла. Іван – гэта расейскі рэвалюцыянер-дзекабрыст. А Міхаіл – яго старэйшы брат, якога шэраг гісторыкаў беспадстаўна далучылі да дзекабрыстаў.

Прыдуманая назва плошчы - тупая. Не ўказаны імёны дзекабрыстаў. Акрамя таго Міхаіл Пушчын - не дзекабрыст. А Івана ніколі не было ў Парычах і Светлагорску. Прагін пад вялікаросаў-акупантаў.
Прыдуманая назва плошчы - тупая. Не ўказаны імёны дзекабрыстаў. Акрамя таго Міхаіл Пушчын - не дзекабрыст. А Івана ніколі не было ў Парычах і Светлагорску. Прагін пад вялікаросаў-акупантаў.

Вось вуліцы забойцаў, тэрарыстаў кшталту Леніна, Свярдлова, Луначарскага, Калініна не забылі – нармалізавалі. Яны былі названы ў 1950-ых гадах, калі будаваліся Шацілкі-Светлагорск. У савецкі час шанаваць першых камуністычных палітычных дзеячаў было рытуалам. Непрывабную праўду пра іх дзейнасць, вядома, замоўчвалі.

У другім шэрагу за партыйнымі і савецкімі работнікамі стаялі салдаты апошняй вайны. У Шацілках-Светлагорску шмат вуліцаў, названых у гонар ваенначальнікаў, Герояў Савецкага Саюза, якія вызвалялі раён падчас Другой сусветнай вайны. Аднак і ў гэтым ланцугу ідэалагічнай забабоннасці няма паслядоўнасці. Прынамсі, у Шацілках-Светлагорску. Колькі разоў не пісаў у мясцовай раёнцы “Агні камунізму” ветэран апошняй вайны, Ганаровы грамадзянін раёна Уладзімір Папок пра Героя Савецкага Саюза, лётчыка-выпрабавальніка родам з Шацілкаўшчыны-Светлагоршчыны Пятра Стэфаноўскага (1903 – 1976) нарадзіўся на хутары Пакроўка (у 1939 годзе пры сталінскай калектывізацыі сселены ў вёску Чыркавічы) Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерніі), але пра яго заўсёды забывалі. У 1970-ых гадах каля гарадскога цэнтра культуры была зроблена адмысловая Алея героеў Савецкага Саюза, якія звязаны з нашай мясцовасцю, у выглядзе слупкоў з партрэтамі. І Стэфаноўскага сярод іх не было. Калі алею будавалі, пра яго маглі не ведаць. А вось у 1990-ых гадах алею рэканструявалі – усталявалі адлітыя з бронзы бюсты Героеў Савецкага Саюза. Не ведаць пра Пятра Стэфаноўскага ў той час не маглі. Савецкая недапрапаганда.
Калі пры СССР так любілі ўшаноўваць савецкіх кіраўнікоў, дык чаму у гарадах кшталту Светлагорска ніколі не было вуліцаў
Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Андропава, Чарненкі? Не было вуліцы Сталіна, бо Хрушчоў у свой час выкрыў яго культ асобы. Распавёў савецкаму народу пра сталінскія рэпрэсіі, але не захацеў сказаць усю праўду. Пабаяўся. Ці не далі. Выкінуў ката Сталіна з маўзалея на Чырвонай плошчы ў Маскве, які ляжаў разам з Леніным. Забарона Хрушчова ўшаноўваць Сталіна ў савецкім грамадстве сталася закляццем.
І ў наш час маштабы сталінскіх рэпрэсій невядомы. Гэтыя злачынствы старанна хаваюцца ад народа ў архівах кэдэбэ. Бо калі народ даведаўся б праўды, ката
Сталіна згадваў бы выключна на ўроках гісторыі.
А
Хрушчова не любіў Брэжнеў за кукурузныя перагіны ў сельскай гаспадарцы, напэўна. Гарбачоў не любіў Брэжнева за залатыя медалі, якія той беспадстаўна вешаў сабе на грудзі. Чарненку і Андропава, якія былі пасля Брэжнева, увогуле, ніхто не памятае.
Героі, якія стаяць у Светлагорску ля гарадскога цэнтра культуры, паклалі свае жыцці за вызваленне раёна, іншых беларускіх мястэчак і былі ўзнагароджаны медалём “Залатая Зорка”, званнем Героя Савецкага Саюза. А
Брэжнеў напрыканцы жыцця кепска размаўляў, цмокаў, але залатыя медалі сабе на грудзі вешаць не забываў. Чатырыжды Герой Савецкага Саюза! Прыраўняў сабе да маршала Жукава. Толькі гэтыя два чалавекі атрымалі столькі “Залатых Зорак”. Сталін быў душагубам, але надаў сабе званне генералісімуса. І ўсё! Брэжнеў ператварыў вышэйшую савецкую ўзнагароду ў смяхоцце.
Наш зямляк
Пятро Стэфаноўскі ў 1941 годзе бараніў Маскву ад нямецкіх захопнікаў. Камандаваў заходнім сектарам супрацьпаветранай абароны. Лятаў на заданні самаруч, рызыкуючы жыццём, збіваў самалёты ворагаў. Героем стаў, дзякуючы выпрабаваным каля 300-ам савецкім самалётам. Але месца ў Светлагорску на Алеі героеў яму не знайшлося. Вось якія мы, беларусы, - сціплыя, памяркоўныя, мірныя людзі! Прыніжаныя, без гонару і годнасці.
Толькі год таму ў гэтак званым восьмым мікрараёне Светлагорска назвалі адну з новых вуліц іменем
Пятра Стэфаноўскага. У Светлагорскім райвыканкаме, нарэшце, пачалі выпраўляць хібы папярэднікаў. Сцямілі, што несправядліва так прыніжаць мясцовага героя. Ці выступіць райвыканкам ініцыятарам паставіць бюст Пятру Стэфаноўскаму на Алеі героеў, - рытарычнае пытанне.
Але дзіва! У Светлагорску Плошчу братоў Пушчыных забылі нармалізаваць! Далі маху! Такая чарговая магчымасць нахіліцца перад “старэйшым братам”: прыляпіць да мясцовай глебы гісторыю Расеі! Расейскі дзекабрыст
Іван Пушчын у нашай мясцовасці ніколі не быў. А Міхаіл пэўны час жыў у Парычах. Дарэчы, там і вуліца ёсць, названая яго іменем. Хто для Беларусі Міхаіл Пушчын, як ён ставіўся да беларусаў, можна даведацца з яго ліста да iмператара Аляксандра II “Прошение, его рукою, дворян Минской губерніи къ Государю Императору, Александру II по вопросу об укрепленіи за Россией Западного края» (1863 г.). “Западный” (“Северо-западный”) край – так у Расейскай імперыі называлі Беларусь (у мінулым Вялікае Княства Літоўскае). 1863 год – гэта пачатак паўстання Кастуся Каліноўскага на Беларусі і Літве, якая на той час была акупавана Расейскай імперыяй.
Чытаем: “Ваше Императорское Величество Всемилостивейший Государь, в настоящее время, как в Правительственых взглядах, так и в сознании общественном, выроботалась та истина, которая ясно указывает путь для полнаго и непокалебимого укрепленія за Россіею Северозападного ся края. Он выражен неоднократно, твёрдым намереніем В.[ашего] И.[мператорского] В.[еличества] различными мерами достигнуть его
обрусенія.
С полным благословением пред Высоким Стремленіем В.[ашего] И.[мператорского] В.[еличества] ко благу нашего любезнаго Отечества, мы, небольшое число Русских дворян землевладельцев Минской губерніи, готовы всеми способностями нашими, содействовать всякому делу Вами предначертанному и употребить все возможныя меры для достиженія великой цели. Но не имея к тому достаточных средств, просим Вас, Государь, дать нам орудіе для действія, и тогда, мы, насажденiе Велікой Екатерины при помощи Божіей и Высочайшем соизволеніи В.[ашего] И.[мператорского] В.[еличества] исполним Гражданскій долг наш, положим правильное и твердое начало тому делу, направив его соответственно местным условіям и потребностям.
Всеподанным при сем краткую записку, заключающую в себе основанія нашего проекта, который если в сущности своей удостоится милостивого одобренія В.[ашего] И.[мператорского] В.[еличества], то мы, по указанію Вашему Государь, будем иметь счастіе выработать полный проэкт водворенія Рускаго землевладенія в крае”.
Для
Міхаіла Пушчына русіфікацыя Беларусі – гэта “гражданскій долг”. А для мяне грамадзянскі доўг, каб такіх гаўнюкоў-русіфікатараў не засталося болей на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў. Дэпутаты Светлагорскага Савета дэпутатаў падсвядома пагадзіліся са мной - не нармалізавалі Плошчу братоў Пушчыных. Свядомыя сталі! Ха-ха-ха! Няма месца на Беларусі акупантам-русіфікатарам. Іх выпіхвае тутэйшая прастора.
Для вар’ятаў, якія прыходзяць на маю зямлю з ідэямі “водворенія Рускаго землевладенія в крае”, “различными мерами достигнуть его обрусенія” альбо, як гэта зараз гучыць, “рускага міру”, месца здохнуць як сабакам заўсёды хопіць. Дарэчы,
Міхаіл Пушчын у Парычах пакоіўся з непазначанай магілай на мясцовасці разам з жонкай. “Дзякуючы” камуністам. І толькі з ініцыятывы мясцовых краязнаўцаў у 1989 годзе на яго магіле быў пастаўлены памятны знак.
На Шацілкаўшчыне-Светлагоршчыне пахаваны і французы, і расейцы, і казакі Хмяльніцкага-Залатарэнкі, і палякі, і немцы. Большасць пахаванняў захопнікаў не пазначаны на мясцовасці. Так што спіце спакойна, спадары акупанты!

Віктар Раманцоў.
10.11.14

Крыніца: https://dobramir333.livejournal.com/26464.html

Чытайце пра Пушчыных таксама:
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/spce-spakoina-spadary-akupanty-5ca7c0370bc03a00b3ff40e3

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pushchynydzekabrysty--mae-zemliak-5dc6b4e34eb2430b60f6ba0d

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/statisticheskoe-i-inventarnoe-opisanie-imeniia-parichi-prinadlejascego-kollejskomu-sekretariu-puscinui-shestiu-ego-sestram-5ca649c7b59e2e00b3fcecbc

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/mhal-pushchyn-u-regianalnym-vymiarenn-dekanstrukcyia-gerachnaga-vobraza-5ca643913aaf7b00b2c31a4f

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pusciny-v-parichah-kolonizatory-rusifikatory-ksenofoby-antisemity-5c7a6e2d52a2d900b354c028

https://zen.yandex.ru/profile/editor/id/5c7a559667c02400b5de2483/5d40b0d7e6cb9b2163f08084/edit

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/iak-pushchyny-rabl-jyharo-paryckai-volasc-pravaslanym-ruskm-5d40b0d7e6cb9b2163f08084

С подпиской рекламы не будет

Подключите Дзен Про за 159 ₽ в месяц