Найти тему

Калекцыя мумі-троляў завітала ў Залессе

У суботу, 28 лістапада, вучні пачатковых класаў Залесскай сярэдняй школы мелі магчымасць пазнаёміцца з коміксамі фінскай мастачкі і пісьменніцы Тувэ Янсан. Незадоўга да гэтага выстава экспанавалася ў Смаргонскай гімназіі і ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

Выстава калекцыі коміксаў стала магчымай пры садзейнічанні аддзялення пасольства Фінгяндыі ў Рэспубліцы Беларусь. А даслалі коміксы супрацоўнікі Генеральнага консульства Фінляндыі ў Санкт- Пецярбурзе.

Пра творчасць Тувэ Янсан і створаных ёю казачных персанажаў распавяла перакладчыца, каардынатар праекта ў РБ Вольга Рызмакова. Пасля азнаямлення з геаграфіяй, культурай і традыцыямі Фінландыі выступоўца расказала гісторыю стварэння краіны мумі-троляў. Затым з дзецьмі правялі віктарыну. Самыя ўважлівыя і знаходлівыя атрымалі падарункі. А напрыканцы сустрэчы ўсе мелі магчымасць сфатаграфавацца з вялікай роставай лялькай мумі-тролем.

-2
-3
-4
-5
-6